
30 мая ў рамках правядзення прафілактычнага праекта «Мір — здаровы пасёлак» праведзена раённая акцыя «Курэнню — НЕ! Мы за здаровы лад жыцця!»
З уступным словам выступіла ўрач-гігіеніст Карэліцкага райЦГЭ Ілона Ліхарад. Яна заклікала пазбаўляцца ад пагубнай звычкі, весці прафілактычную работу ў гэтым накірунку, аддаваць перавагу здароваму ладу жыцця.
Знайшлося шмат нераўнадушных і зацікаўленых у пытаннях прапаганды здаровага ладу жыцця і барацьбе з пагубнай звычкай — курэннем: раённыя арганізацыі райЦГЭ і ЦРБ, Таварыства Чырвонага Крыжа, ЦСАН і ўстановы гарадскога пасёлка Мір: гарпасялковая бібліятэка, Дом культуры, дзіцячая школа мастацтваў, каледж, сярэдняя школа, дзіцячы сад.












