Этнафестываль “Мястэчка” праходзіць у Карэліцкім раёне ў чацвёрты раз і збірае разам не толькі жыхароў старажытнага Міра, але і яго гасцей.
Дзякуючы ўдзельнікам свята, прадстаўнікам беларускай, польскай, цыганскай, яўрэйскай, татарскай нацыянальнасцяў, можна было пазнаёміцца з культурай і бытам тых народнасцей, якія жылі ў мястэчку Мір у 20-30 гады мінулага стагоддзя.
А калі паглядзець на нацыянальную кухню абодвух народаў, дык бачна, як часта раней беларусы і палякі хадзілі адны да другіх у госці.На польскім падворку госці частаваліся бігасам (тушанай капустай), дранікамі, дамашняй каўбасой і печывам.Дырэктар Мірскай дзіцячай школы мастацтваў Вольга Ведзянеева спецыяльна на фестываль спякла пірог з карыцай і яблыкамі, які перайшоў да яе ад бабулі-палячкі Ядзвігі Грамакоўскай. Рэцэпту не менш за 100 гадоў, і ён беражліва перадаецца ў сям’і з пакалення ў пакаленне.