
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Жыхары Карэліцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі! Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы — надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы назаўсёды застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці. Нізкі паклон і ўдзячнасць ветэранам, чый подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар.
Дарагія нашы ветэраны! Мы бязмежна ўдзячныя вам за магчымасць жыць і ганарыцца сваёй краінай. Жадаем вам бадзёрасці, баявога духу і, вядома ж, здароўя. Паважаныя землякі! Няхай памяць пра Вялікую Айчынную вайну аб’ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад тварам любых выпрабаванняў. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады. З Днём Вялікай Перамогі
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Ігар ЖУК, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь